Автор: Ровба Оксана Викторовна
учитель биологии Государственное учреждение образования «Учебно-педагогический комплекс Вензовецкий детский сад — средняя школа»
Канспект урока з выкарыстаннем ІКТ «Сфагнавыя імхі. Значэнне імхоў»
Канспект урока з выкарыстаннем ІКТ
Роўба Аксана Віктараўна, настаўніца біялогіі I кваліфікацыйнай катэгорыі Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці
Прадмет: біялогія
ВМК: Біялогія:вучэбны дапаможнік для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання (пад рэдакцыяй В.М. Ціхамірава)
Клас: 7
Тып урока: камбінаваны
Тэма ўрока: Сфагнавыя імхі. Значэнне імхоў
Працягласць: 45 хвілін
Рэсурсы: мультымедыйнае абсталяванне, прэзентацыя, планшэты, мабільныя тэлефоны, распрацоўкі параўнальнай табліцы , лісты самаацэнкі, гербарый, экзэмпляры торфу, мікраскопы, прадметнае і покрыўнае шкло, вагі
Анатацыя: дадзены ўрок з’яўляецца другім у тэме “Споравыя расліны”. На ўроку выкарыстаны наступныя формы: групавая, парная, індывідуальная, калектыўная; і метады: пошуковы, рэпрадуктыўны, тлумачальна-ілюстратыўны, праблемны, даследчы. Эфектыўнаму засваенню навучальнага матэрыялу паспрыяла выкарыстанне мабільных сродкаў (планшэтаў, мабільных тэлефонаў) і дапамагло зрабіць працэс навучання больш разнастайным і займальным, асобасна – развіваючым. Выкарыстанне камп’ютарнага тэсціравання пры дапамозе планшэтаў павялічыла эфектыўнасць навучальнага працэсу, актывізавала пазнавальную дзейнасць навучэнцаў. Мабільныя тэлефоны выкарыстоўваліся для фатаграфавання ўнутранай будовы расліны пад мікраскопам, што дало магчымасць зрабіць параўнальную характарыстыку, выкарыстоўваючы фотаздымкі, зробленыя на мінулым уроку.
Тэмп уроку быў вельмі хуткі дзякуючы той сучаснай тэхніцы, якая выкарыстоўвалася на ўроку. Задачы, пастаўленыя напачатку ўрока, былі дасягнуты, усё, што запланавана, было выканана.
Мэта ўрока: знаёмства з вонкавай будовай і жыццёвым цыклам імхоў на прыкладзе сфагнума праз параўнанне яго з зязюліным ільном
Задачы:
1) адукацыйная – садзейнічаць фарміраванню ведаў аб асаблівасцях будовы і жыццёвым цыкле сфагнавых імхоў, вызначаць ролю імхоў у прыродзе і жыцці чалавека;
2) развіваючая -забяспечыць умовы для развіцця ўменняў і навыкаў працы з крыніцамі навучальнай і навукова—тэхнічнай інфармацыі (працы з мікраскопамі), уменняў самастойнай пастаноўкі задач урока, навыкаў параўнання, складання табліц;
3) выхаваўчая – стварыць умовы для выхавання ў навучэнцаў пачуцця любові да роднай прыроды, развіцця экалагічнай граматнасці і цікавасці да даследчай дзейнасці па біялогіі
Ход урока
I.Арганізацыйны момант, актуалізацыя ведаў
-Добры дзень, рабяты! Рада бачыць вас на чарговым уроку біялогіі, спадзяюся на прадуктыўную працу і добры настрой.
Вялікі навуковец Альберт Эйнштэйн аднойчы сказаў: (Слайд 1)
-
- Рабяты, які з гэтых спосабаў вам больш даспадобы? Чаму? Эйнштэйн меў на ўвазе прыроду і яе загадкі. На працягу ўсяго існавання чалавек спрабуе разгадаць гэтыя загадкі. Навошта? Мабыць, гэта непатрэбна? (адказы навучэнцаў)
- Вядома, патрэбна. 1) Гэта цікава 2) Гэта можа прынесці карысць прыродзе ці чалавеку 3) Гэта можа быць жыццёва неабходным прыродзе ці чалавеку.
- Даследаванне — заўсёды займальны занятак. Асабліва тады, калі даследуеш штосьці новае і цікавае. На ўроках біялогіі мы даследуем шмат цікавага з жыцця расліннага свету. На мінулым уроку мы з вамі пазнаёміліся з адным з прадстаўнікоў вышэйшых споравых раслін. Што гэта за расліна? (Мох. Зязюлін лён)
- Праверка дамашняга задання
- Наколькі добра вам запомніўся матэрыял папярэдняга ўроку, мы з вамі цяпер і праверым.
- У вас на сталах ляжаць лісты самаацэнкі (дадатак 1), у якія вы будзеце заносіць балы, атрыманыя на працягу ўсяго ўрока. Гэта дазволіць вызначыць, якой адзнакай можна ацаніць вашу працу на ўроку.
- Для праверкі дамашняга задання вам трэба зайсці на мой сайт і ў рубрыцы «Кантроль ведаў. 7 клас» выканаць тэст па тэме «Зялёныя імхі» (http://simpoll.ru/run/survey/ea82ce1b). Пасля выканання тэста вы ўбачыце працэнт правільна выкананых заданняў і адзнаку за пройдзены тэст. Для выканання задання можна скарыстацца планшэтамі. На выкананне тэста 5 хвілін.
(выкананне тэста)
- Малайцы! Вынікі занясіце ў ліст самаацэнкі.
- Вывучэнне новага матэрыялу
- Сёння на ўроку мы з вамі працягнем даследаваць прадстаўнікоў імхоў. І пазнаёмімся са сфагнавым імхом, (сфагнум у пераводзе з грэчаскай мовы азначае “губка”), яго яшчэ называюць балотным імхом. Запішам у сшытках дату і тэму ўрока (слайд 2).
— Скажыце, калі ласка, што б вы хацелі даведацца аб гэтым прадстаўніку вышэйшых споравых раслін? (Пастаноўка задач)
Такім чынам, задачамі сённяшняга ўрока з’яўляецца наступныя:
-пазнаёміцца з асаблівасцямі будовы і жыццёвага цыклу сфагнавых імхоў, вызначыць ролю імхоў у прыродзе і жыцці чалавека.
Для гэтага нам неабходны будуць навыкі работы з падручнікам, мікраскопам, мабільным абсталяваннем, табліцамі.
Даследаванне мы будзем праводзіць па наступным плане:
- Будова сфагнавых імхоў
- Размнажэнне
- Значэнне імхоў
— Як вы думаеце, дзе растуць імхі?
— У якой прыроднай зоне не бывае імхоў? (У пустынях)
— Чаму? (Яны любяць ваду, а каранёў у іх няма). Сфагнум. Гэты мох пасяляецца на глебе і, стагоддзямі назапашваючы вільгаць, утварае балоты.
У вас на сталах ляжыць гербарны матэрыял двух прадстаўнікоў вышэйшых споравых раслін: зязюлін лён і мох сфагнум. Давайце паспрабуем апісаць вонкавы выгляд імха сфагнума і параўнаем яго з зязюліным ільном. (Вусныя адказы навучэнцаў)
Працягваем наша даследаванне.
Папрацуем у парах.
Заданне для 1-ай пары:
Вам неабходна будзе правесці даследаванне для таго, каб вызначыць здольнасць сфагнума паглынаць і ўтрымліваць вялікую колькасць вады. Інструктыўныя карткі для яго правядзення ляжаць у вас на партах (дадатак 2). Ваша задача- панаглядаць за здольнасцю сфагнума паглынаць і ўтрымліваць вялікую колькасць вады.
Пасля завяршэння доследу вам неабходна зрабіць вынік і запоўніць табліцу.
Заданне для 2-ой пары:
Вам неабходна будзе правесці міні-даследаванне. Ваша задача — вызначыць будову клеткі сфагнавага імху і параўнаць яе з клеткай зязюлінага імху. Для гэтага вам неабходна падрыхтаваць прэпарат і разгледзець яго пад мікраскопам. Сфатаграфаваць яго пры дапамозе мабільных тэлефонаў ці планшэтаў, а затым зрабіць параўнанне ўнутранай будовы імха сфагнума з унутранай будовай зязюлінага ільну. У вас на тэлефонах захаваліся фотаздымкі з мінулага ўрока. Пры неабходнасці выкарыстайце малюнак падручніка.(Даследчая работа навучэнцаў)
Пытанні для 1-ай пары:
- У колькі разоў павялічылася маса сфагнума пасля ўтрымання яго ў вадзе?
- Чым, на ваш погляд, тлумачыцца такое павелічэнне вагі?
Пытанні для 2-ой пары:
- За кошт чаго сфагнавыя імхі могуць паглынаць ваду? Якую асаблівасць будовы маюць клеткі сфагнума?
- Ці заўважылі вы розніцу ва ўнутранай будове двух раслін? Чым яны адрозніваюцца і як называюцца ўбачаныя вамі клеткі, разгледжаныя пад мікраскопам, вы даведаецеся з падручніка на стар.122
(работа з падручнікам)
Пытанні:
- Праз што паступае вада ва ўнутр клеткі? (поры.)
Так, яны знаходзяцца ў мёртвых вялікіх клетках сцябла сфагнума звонку.
- Як называюцца гэтыя клеткі? (ваданоснымі)
- Добра. Які від тканкі размяшчаецца за ваданоснымі клеткамі? (механічная).
Так, і за ёй у цэнтры сцябла жывыя парэнхімныя клеткі, у якіх назапашваюцца арганічныя рэчывы. Праводзячая тканка (ксілема і флаэма) як і ў зязюлінага ільну — адсутнічае.
- З якіх двух тыпаў клетак складаюцца лісты сфагнума. Як яны называюцца? (зялёныя і ваданосныя)
- Што ўтрымліваецца ў зялёных клетках? (хларафіл, хларапласты)
- А ў ваданосных? (вада).
- Які вывад можам зрабіць, абапіраючыся на вынікі вашых даследаванняў?
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА
- Давайце яшчэ раз звернемся да гербарнага матэрыялу. У імху сфагнума, як і ў зязюлінага ільну, маецца каробачка на ножцы. Як яна называцца? (спарафіт).
- Пра якое пакаленне ідзе размова? (бясполае).
- Што знаходзіцца ў спарафітнай каробачцы?(споры)
- Для чаго яны прызначаны?(для размнажэння)
- Вось мы і падышлі да наступных пунктаў нашага плана «Размнажэнне і значэнне імхоў».
Для гэтага працаваць вы будзеце ў групах.
Заданне 1-ай групе:
- Ваша задача самастойна азнаёміцца з матэрыялам на стар.123 і скласці на дошцы схему жыццёвага цыкла імха сфагнума (дадатак 3).
Заданне 2-ой групе:
- Заданне вашай групе зашыфравана пры дапамозе генератара QR- кодаў (Вызначыць значэнне імхоў для прыроды і жыцця чалавека) (дадатак 4). Пры дапамозе мабільных тэлефонаў ці планшэтаў счытваеце заданне (праграма QR Droid ) і знаходзіце адказ пры дапамозе падручніка і Інтэрнэт-крыніцы
(работа з падручнікамі, Інтэрнет-крыніцамі)
Падвядзенне выніка работы.
Пытанні 1-ай групе:
- Што вы можаце сказаць пра працэс размнажэння сфагнума? (ён такі ж як і ў зязюлінага ільну)
- Якая асаблівасць будовы каробачкі сфагнума? (яна мае шарападобную форму)
- А якая форма каробачкі ў зязюлінага ільну (прадаўгаватая)?
- Якая абавязковая ўмова павінна быць, каб адбылося апладненне? (вада)
- Малайцы! Дзякуй!
Пытанні 2 групе:
- Якое значэнне маюць імхі для прыроды і жыцця чалавека?
- Колькі ўсяго відаў імхоў расце на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь? (каля 400 відаў).
- Якія з іх занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь? (сфагнум мяккі)
— Пра астатнія 27 відаў, занесеныя ў Чырвоную кнігу, вы зможаце даведацца ў Інтэрнэце або звярнуцца ў школьную бібліятэку.
Дзякуй за працу!
Вось і падышло да канца наша даследаванне імху сфагнума. Усе пункты плану мы разгледзелі.
- Замацаванне вывучанага матэрыялу.
Такім чынам, пара падвесці вынік нашай работы. Хто ўпэўнены, што засвоіў новы матэрыял вельмі добра — прапаную пагуляць у гульню «Мільянер» на планшэце. Тэма гульні «Мох сфагнум. Значэнне імхоў» (http://learningapps.org/display?v=phan3475j01). Гульню вы знойдзеце па спасылцы зноў жа на старонцы майго сайта ў рубрыцы «Кантроль ведаў. 7 клас». Тым вучням, якія крыху сумняваюцца ў сваіх ведах па новай тэме, прапаную запоўніць табліцу “Параўнальная характарыстыка імхоў” (дадатак 5). За выкананае заданне па новай тэме вы зможаце атрымаць дадатковыя балы, якія вы павінны ўнесці ў бланк самаацэнкі.
(дыферэнцыраваная работа навучэнцаў)
Праверка запоўненай табліцы (слайд 3).
- Малайцы! Хто справіўся з усімі заданнямі, атрымлівае 10 балаў.
- Падвядзенне вынікаў урока.
Ацэньванне працы навучэнцаў на ўроку з дапамогай табліц самаацэнкі. Афішыраванне вынікаў.
— Вернемся да выказвання Альберта Эйнштэйна. З якімі цудамі зямной прыроды мы сёння пазнаёміліся?
- Дамашняе заданне: § 40, стар.122-124. Адказаць на пытанні ў канцы параграфа. Па жаданні: падрыхтаваць паведамленне “Значэнне балот для чалавека”
VII. Рэфлексія.
- Ці дасягнуты задачы ўрока, пастаўленыя вамі напачатку нашага даследавання?
- Што для вас на ўроку было самым цікавым?
- На што неабходна звярнуць больш увагі пры выкананні дамашняга задання?
- Якія агульныя ўражанні ад нашай сумеснай работы?
Урок скончаны, дзякуй за прадуктыўную працу і добры настрой!
Спіс выкарыстанай літаратуры:
-
- Біялогія: вучэбны дапаможнік для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання; пад рэдакцыяй В.М. Ціхамірава – Мінск: Народная асвета, 2010.-199 с.
- Біялогія ў 7 класе: вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання; пад рэдакцыяй В.М. Ціхамірава – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2013.-224 с.
- Расліны. Даведнік «Жыццё раслін». Том 4. Імхі. Дзераза. Хвашчы. Папараці. Голанасенныя расліны. — Масква, 1978. – 329 с.
- Адзіная калекцыя лічбавых адукацыйных рэсурсаў
ДАДАТАК 1
Ліст самаацэнкі
| Этап урока | Адзнака |
| Праверка дамашняга задання | |
| Вывучэнне новай тэмы | |
| Замацаванне новага матэрыялу | |
| Агульная адзнака за ўрок |
ДАДАТАК 2
Інструктыўная картка
Дослед
“Вызначэнне здольнасці сфагнума паглынаць і ўтрымліваць ваду”
Мэта: панаглядаць за здольнасцю сфагнума паглынаць і ўтрымліваць вялікую колькасць вады.
Абсталяванне: вагі, некалькі доўгіх раслін сфагнума, высушаных у гербарным прэсе, шклянка з вадой.
Ход работы
-
- Узважыць высушаную дзярніну сфагнума. Паказчык занесці ў табліцу.
- Некалькі высушаных у гербарным прэсе раслін паставіць у шклянку з вадой так, каб іх верхавіны былі вышэй краю шклянкі. Панаглядаць, як расліны паступова становяцца мяккімі, нахіляюцца на край шклянкі і звешваюцца з яго.
- Дастаць дзярніну сфагнума з вады, даць сцячы рэшткам вады і пакласці на вагі. Паказчыкі занясіце ў табліцу. Вызначыць розніцу ў масе.
| Назва імха | Паказчык высушанай дзярніны | Паказчык імха, пасля паглынання вады |
| Мох сфагнум |
Вынік: Мох сфагнум павялічыў сваю вагу ў ______ разоў
ДАДАТАК 3
Схема жыццёвага цыкла імха сфагнума
| МУЖЧЫНСКІ ГАМЕТАФІТ | АНТЭРЫДЫІ | СПАРАФІТ | |
| ЖАНОЧЫ ГАМЕТАФІТ | АРХЕГОНІІ | ПРАТАНЕМА | |
| ПРАРАСТАННЕ СПОР | |||
ДАДАТАК 4
ДАДАТАК 5
Параўнальная характарыстыка імхоў
| Рысы параўнання | Зязюлін лён | Мох сфагнум |
| Сцябло | ||
| Лісты | ||
| Рызоіды | ||
| Форма каробачкі | ||
| Наяўнасць ваданосных клетак | ||
| Колер | ||
| Колькасць паглынаемай вільгаці | ||
| Дзе расце? | ||
| Ці ўтварае торф? |




