Всероссийские профессиональные конкурсы педагогических работников

Организатор включен в Перечень Минпросвещения России

Конкурсы ко Дню народного единства — 4 ноября

Автор: Дедковская Ирина Николаевна

Учитель белорусского языка и литературы ГУО Средняя школа 13 г. Мозыря

Урок.

Учебное занятие по белорусскому языку

Дедковская Ирина Николаевна,

учитель белорусского языка

Государственного учреждения образования

«Средняя школа №13 г. Мозыря»,

г. Мозырь, Республика Беларусь

 

Тэма «Правапіс мяккага знака і апострафа»

Класс: 10

Мэта: стварыць умовы для паўтарэння, паглыблення і замацавання ведаў вучняў пра правапіс мяккага знака і апострафа;

спрыяць фарміраванню навыкаў самакантролю, умення планаваць сваю дзейнасць;

садзейнічаць павышэнню вучэбнай матывацыі на аснове далучэння вучняў да ўласнага самавызначэння (скіраванасць на ўласны вынік занятку); выхаванню ў вучняў ветлівасці, павагі.

 

Ход урока

 

  1. Арганізацыйны этап 

Добры дзень! Які ў вас настрой? Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова перамогі”. Давайце ўсміхнёмся адзін аднаму, і я вам жадаю сёння на ўроку атрымаць перамогу ў барацьбе за веды.

 

  1. Арыенціровачна-матывацыйны этап 

Настаўнік аб’яўляе тэму заняткаў  і прапануе вучням сфармуляваць мэту іх дзейнасці на ўроку. (У кожнага вучня – картка-схема, куды ён упісвае свае мэты на ўрок.)

Мэта на мове вучняў:

Пасля ўрока я буду ведаць:

  • правілы напісання раздзяляльнага мяккага знака і апострафа;

Буду ўмець:

  • правільна пісаць словы з названымі арфаграмамі;
  • змагу растлумачыць, чаму ў слове пішацца або не пішацца мяккі знак ці апостраф;
  • правільна выканаю тэст

 

Арфаграфічная хвілінка.

   Сала..і, аквары..м, ня..мека, ..ладзімір, рака ..са, стра..с, здаро..е, шлагба..м, рады..с, дыназа..р, ваку..м, па..за,  наста..нік,  а..дыенцыя,  сімпозі..м, ма..зер,  бра..нінг,  ка..чук,  архівары..с,  со..с,  мы ..бачылі, по..дзень,вынікі ..ніі, гучала “..ра”, а..л.

 

III. Паўтарэнне ведаў пра правапіс мяккага знака і апострвфа

 

  1. Прыём “Альтэрнатыўны тэст”. З прапанаваных сцверджанняў выбраць толькі тыя, якія адпавядаюць сапраўднасці.

Тэма “Мяккі знак і апостраф”

  1. Мяккі знак – сродак абазначэння мяккасці, апостраф – сродак раздзялення зычнага і галоснага.
  2. Мяккі знак – сродак абазначэння мяккасці і раздзялення зычнага і галоснага, апостраф – сродак раздзялення зычнага і галоснага.
  3. Мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, н, с, ц, дз.
  4. Мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, б, п, н, с, ц, дз, р.
  5. Апостраф і раздзяляльны мяккі знак пішацца перад голоснымі а, я, е, э, ю, у, ё, о, ы, і.
  6. Апостраф і раздзяляльны мяккі знак пішацца перад голоснымі  я, е,  ю,  ё, о, і.  
  7. Мяккі знак пішацца ў слове меньш, не пішацца ў слове ледзве.
  8. Мяккі знак не пішацца ў слове менш, пішацца ў слове ледзьве.
  9. У складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-, шмат- апостраф пішацца: двух’ярусны, трох’ярусны, чатырох’ярусны, шмат’ёмісты.
  10. У складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-, шмат- апостраф не  пішацца: двухярусны, трохярусны, чатырохярусны, шматёмісты.

 

  1. Праца над схемамі-алгарытмамі (на дошцы)

 

  1. Паглыбленне і замацаванне вывучанага па дадзенай тэме
  2. Растлумачце наяўнасць або адсутнасць змякчальнага мяккага знака ў словах (вуснае тлумачэнне  вучнямі слоў па ланцужку).

Насенне, смех, некалькі, маленькі, бацькоўскі, гляньце, звер, разбіць, разьбяр, возьмеш, дзве, чацвёрты, пяцьсот, чэрвеньскі, Любанскі раён, калісьці, забудзьце, дзень, касьба, дзверы, ледзьве, будзьма, здольнасць, цвярдыня, слязьмі, гуллівы.

  •   — Да якіх правіл прыйшлося звярнуцца?
  •  — Як ацэньваеце свае веды?
  1. Работа ля дошкі: выпісаць словы з

1 в. – мяккім знакам

2 в. – апострафам

Медал_ён, Дзям_ян, нал_еш, ін_екцыя, Іл_я, вераб_і, канферанс_е,

В_етнам, саф_ян, біл_ярд, кар_ер, мадз_яр, Х_юстан, Ул_яна, раз_юшаны, кан_юктывіт, кастан_еты, двух_ярусны,  з_явіцца, кан…ён, Харац_ян, Соф_я, верф_ю, саслоў_е, п_едэстал, д_ябал, цэх_ячэйка , трэд_юніёны, шмат_ядзерны, бул_ён, дз_як,шын…ён, кан…юнктура

 — Чаму ў адным выпадку пасля н пішацца ь, а ў другім – апостраф?

  1. Лексічная хвілінка (тлумачэнне некаторых слоў, з якімі працавалі).
Шыньён – 1. Жаночая прычоска з сабраных на патыліцы валасоў. // 2. Накладныя валасы, якія маюць выгляд такой прычоскі.[Фр. chignon.]

Кастаньеты — ударны музычны інструмент іспанцаў з дзвюх злучаных між сабой пластмасавых або драўляных пласцінак, якімі рытмічна пастукваюць, надзеўшы на пальцы. 

Каньён- глыбокая  вузкая даліна, размытая ракой. [Ісп. cañon.]

Ін’екцыя-увядзенне лякарства ў тканкі і поласці арганізма шляхам упырсквання. [Ад лац. injectio — укідванне.]

Кан’юнктура — становішча, якое склалася ў пэўнай галіне грамадскай дзейнасці; абставіны, сітуацыя.

Кан’юктывіт — хвароба вачэй.

  1. Перакладзіце словы на беларускую мову, выпішыце словы з апострафам (работа ў пары)/

Здоровье, батальон, премьера, сеньор, взморье, интервью, копье, льётся, итальянец, лукоморье, объем, объединение, съехать, семиборье, серьезный, веселье, ночью, колосья, побережье, радостью, подъезд.

 

Інфармацыйны ліст на дошцы.

Прэм’ера, узмор’е, інтэрв’ю, кап’ё, лукамор’е, аб’ём, аб’яднанне, з’ехаць, сямібор’е, сур’ёзны, пад’езд.

 

  1. Па транскрыпцыі запісаць слова згодна з арфаграфічнымі правіламі         (1 вучань працуе ля дошкі)

[б’іл’й’арт], [абй’ом],  [з’й’ава], [шматй’адз’эрны], [карй’эра], [падй’ажджац’].

Адказ: більярд, аб’ём, з’ява,шмат’ядзерны, кар’ера, пад’язджаць.                                      

З якімі цяжкасцямі сутыкнуліся?

  1. Работа па развіцці мовы (самастойная работа)

Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннямі, устаўце прапушчаныя літары. 

А. Б..юць і плакац.. не даюц.. 1. Быц.. пакараным.
Б. Бярозавай кашы з..есці 2. Адразу, неадкладна (рабіць).
В. Кідац..  цен.. 3. Няславіц.., пляміц.. каго-небудз…
Г. Зубы з..есці 4. Бязмежна здзекуюцца з кагос..ці.
Д. З месца ў кар..ер 5. Вел..мі слаба харчавацца.
6. Мец.. вялікі вопыт, навыкі.

Фізкультхвілінка 

Настаўнік чытае прыказкі пра гасціннасць. Калі вучні чуюць словы з мяккім знакам, то пляскаюць у далоні, калі з апострвфам – устаюць.

 

    1. У роднай старонцы птушкі пяюць, а ў чужой старонцы часта слёзы льюць.
    2. У вераб’я багатая сям’я: у кожнага верабейкі па тры капейкі.
    3. Госць мала гасцюе, ды багата бачыць.
    4. І печанае рэдзькі з’ясі, калі выгаладаешся.
    5. Госцю двойчы рады: калі ён прыязджае і калі ён ад’язджае.
  • Першы дзень госць – золата, другі – срэбра, трэці – медзь, дадому едзь.

 

  1. Віктарына: запішыце словы, напісанне якіх адпавядае прыведзеным значэння ( словы запісвюцца ў сшытак і на дошцы)
  1. Асоба, якая жыве на працэнты з аддадзенага ў пазыку капіталу, – ранцье ці рант’е?
  2. Упрыгожанне ў выглядзе невялікага малюнка ў пачатку або ў канцы кнігі, раздзела, – він’етка ці віньетка?
  3. Служачы, які выдае ключы, прымае пошту ў вестыбюлі гасцініцы, – парт’е ці парцье?
  4. Шафа для бялізны і дробных рэчаў – шыфаньер ці шыфан’ер?
  5. Бульбяны суп, засквараны салам з цыбуляй, – бульён ці булён?

 

  1. Падагульненне вывучанага па тэме
  2. Заданне “Карэктар”.

Прачытайце сказы. Знайдзіце словы, у якіх дапушчана памылка, выпраўце яе.

1.Стаю адзін, як бусел на жніў’і, бо разьехаліся ўсе, разьляцеліся.

2.Хай сцежак-дарог тваіх дзьябал не топча, не зманьвае шляхам чужым.

3.Лукьянаў надзявае шынель і мякка месціцца на снарадных скрынках.

4.Апрануты латаным зрэбьем, у хаце мужычай я рос.

  1. Выкананне выніковага тэста. Тэставае заданне “ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА І АПОСТРАФА”

А1. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца мяккі знак: 

1) кін…це;           

2) Радун…скі;     

3) кал…е; 

4) рамен…чык;

5) лаз…ня;

А2. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара мяккі знак: 

1) жэн__шэнь; 

2) ц__мяны; 

3) ледз__ве; 

4) Ул__яна;

5) бул__ён.

А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца апостраф: 

1) павер__е; 

2) трох__ярусны; 

3) кампан__ён;

4) жараб__ёўка;

5) адмоў__е.

А4. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца апостраф:

1) двух_ярусны; 

2) узгалоў_е; 

3) з_есці;

4) Іл_іч;

5) б_ючы.

А 5. Адзначце словы, якія напісаны правільна: 

1) каньюктывіт 

2) ін’екцыя 

3) кан’юнктура 

4) бульён 

5) нюанс.

А 6. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць апостраф: 

1) паштал_ён 

2) кар_ер 

3) раз_ехацца 

4) аб_ектыўны 

5) міжрадкоў_е 

 А 7. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску трэба пісаць апостраф: 

1) цэх_ячэйка 

2) трэд_юніёны 

3) дзярж_юрвыдавецтва 

4) трох_ярусны 

5) пяці_павярховы 

А 8. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць змякчальны мяккі знак:

1) л_е

2) з_мена

3) хрэс_біны

4) нос_біт

5) абаў_е.

А 9. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца раздзяляльны мяккі знак: 

1) ледз_ве   

2) мен_шы                           

3) кал_е 

4) Буш_е

5) ц_ма.

А 10. Адзначце словы, якія напісаны няправільна:

1) Х’юстан

2) сафьян

3) шмат’ядзерны

4) інтэрвью

5) Арсенцьеў.

В1. Зрабіце пераклад слова інтервью на беларускую мову.

В2. Зрабіце пераклад слова бульён на беларускую мову.

 

Адказы на тэст (на дошцы)

А1. А2. А3. А4. А5. А6. А7. А8. А9. А10.
1,3,4 1,2,3,4 1,2,4 1,3,5 2,3,5 2,3,4 4 3,4 3 2,4

В1. Інтэрв’ю

В2. Булён

Калектыўная праверка правільнасці выканання тэставых заданняў. 

  1. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.
  • Цяпер прааналізуйце змест сённяшніх заняткаў і свой удзел у працы. Наколькі дасягнуты мэты, пастаўленыя вамі напачатку заняткаў?
  • Па чым вы можаце аб гэтым меркаваць? Што дае вам падставу сцвярджаць гэта?
  •   Ці спатрэбяцца веды, атрыманыя сёння на ўроку, ці дапамогуць вам на ЦТ?
  •   Якую адзнаку вы паставіце сабе сёння? Свайму суседу?

 

VII. Дамашняе заданне

Практыкаванне 99, паўтарыць правілы на правапіс мяккага знака і апострафа, на якія былі дапушчаны памылкі.